Інтэрвенцыя ў Гамбію
Інтэрвенцыя ў Гамбію | |||
---|---|---|---|
Дата | 19 студзеня — 20 студзеня 2017 | ||
Месца | Гамбія | ||
Прычына | адмова Яя Джамэ сысці з паста прэзідэнта Гамбіі | ||
Вынік | Яя Джамэ пакінуў пост прэзідэнта Гамбіі[1][2] | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Інтэрвенцыя ў Гамбію, пад кодавай назвай «Аперацыя аднаўлення дэмакратыі» — ваенны канфлікт паміж некалькімі краінамі Заходняй Афрыкі і Гамбіяй, справакаваны адмовай прэзідэнта Гамбіі Яя Джамэ падаць у адстаўку пасля перамогі Адамы Бэрау на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]З боку ЭКАВАС у аперацыі прынялі ўдзел узброеныя сілы Сенегала, Ганы і Нігерыі. Нігерыя таксама дала самалёты і караблі[3]. Паводле некаторых дадзеных, да аперацыі могуць далучыцца вайскоўцы з Малі і Тога. Армія Гамбіі не збіраецца ўмешвацца ў палітычную спрэчку. Пра гэта заявіў начальнік штаба ўзброеных сіл Гамбіі генерал Усман Баджа. Аднак некаторыя ваенізаваныя фармаванні, напрыклад дзяржаўная ахова, і найміты заставаліся вернымі Джамэ[4][5]. Сенегальская паўстанцкая групоўка «Рух дэмакратычных сіл Казаманса» далучылася да прапрэзідэнцкіх сіл, паведамлялася пра сутыкненні на граніцы з Сенегалам.
Уварванне
[правіць | правіць зыходнік]Эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі (ЭКАВАС) вырашыла ўмяшацца ў канстытуцыйны крызіс у Гамбіі 19 студзеня 2017 года і пачаць ваенную аперацыю ў сувязі з тым, што прэзідэнт Гамбіі Яя Джамэ адмовіўся сысці ў адстаўку пасля паразы на прэзідэнцкіх выбарах у краіне [6][7].
19 студзеня 2017 года сенегальскія войскі ўварваліся ў Гамбію, каб забяспечыць уладу абранаму прэзідэнту краіны Адаме Бэрау [8][9]. У гэты ж дзень прэзідэнт Батсваны Ян Кхама заявіў, што яго краіна не прызнае Джамэ кіраўніком Гамбіі.
19 студзеня Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю з заклікам паважаць вынікі выбараў, паводле якіх Адама Бэрау быў прызнаны ў якасці абранага прэзідэнта Гамбіі і заявай аб падтрымцы ЭКАВАС ў яго рашучасці забяспечыць, перш за ўсё палітычнымі сродкамі, павагу да волевыяўлення народа Гамбіі. Аднак рэзалюцыя, па патрабаванні Расіі і Егіпта, не санкцыянавала прымяненне сілы[10][11]. Па словах прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША Джона Кірбі, інтэрвенцыя павінна «стабілізаваць напружаную сітуацыю ў Гамбіі» [12].
Была ўсталяваная марская блакада Гамбіі, у якой прыняў удзел найноўшы карвет ВМС Нігерыі NNS Unity [13]. У першыя гадзіны наступу сутыкненні мелі месца ў раёне прыгранічнага пасёлка Канілаі, роднага горада Джамэ, паміж сенегальцамі і падкантрольнымі прэзідэнту сіламі РДСК [14]. ВПС Нігерыі быў нанесены шэраг ракетна-бомбавых удараў па лаяльным Джамэ армейскім падраздзяленням, да якіх далучыліся прыхільнікі Руху дэмакратычных сіл Казаманса. Па словах палкоўніка арміі Сенегала Абду Ндзіае, бамбардзіроўкай была нанесена «значная шкода» паветраным, наземным і марскім аб'ектам узброеных сіл Гамбіі [13][15].
Пасля гэтага Сенегал часова спыніў свой наступ, даўшы магчымасць Джамэ падаць у адстаўку да поўдня 20 студзеня [16]. Аднак нігерыйскія выведвальныя самалёты нават у гэты час няспынна кружылі над тэрыторыяй Гамбіі.
21 студзеня Джамэ паведаміў, што адмаўляецца ад барацьбы за ўладу. У заяве, паказанай па мясцовым тэлебачанні, ён сказаў, што ў Гамбіі не павінна быць праліта ні кроплі крыві. Потым ён сеў у самалёт, які паляцеў у сталіцу Гвінеі Канакры [17].
26 студзеня абраны прэзідэнт Адама Бэрау вярнуўся ў Гамбію з Сенегала і прыступіў да выканання абавязкаў прэзідэнта. 2500 ваеннаслужачых краін ЭКАВАС часова засталіся ў Гамбіі [18][19].
Зноскі
- ↑ Yahya Jammeh says he will step down in The Gambia
- ↑ Джамме согласился уйти с поста главы Гамбии
- ↑ Senegal troops move to Gambia border as Jammeh faces ultimatum (18 January 2017).
- ↑ Military intervention looms as Jammeh clings to power .
- ↑ Kwanue, C. Y.. Gambia: Jammeh 'Imports Rebels' (18 студзеня 2017). Праверана 19 January 2017.
- ↑ AfricaNews. ECOWAS okays military intervention in Gambia, joint troops stationed at border (19 студзеня 2017).
- ↑ Senegal army says regional force has launched strikes in Gambia . Праверана 19 January 2017.
- ↑ Gambia crisis: Senegal troops 'enter' to back new president (19 студзеня 2017).
- ↑ New Gambia President Adama Barrow takes oath in Senegal .
- ↑ Совет Безопасности и Генеральный секретарь ООН признали Адаму Барроу в качестве президента Гамбии (19 студзеня 2017).
- ↑ UN Security Council unanimously backs ECOWAS action in The Gambia (19 студзеня 2017).
- ↑ Госдеп США «одобряет» вторжение Сенегала в Гамбию (19 студзеня 2017).
- ↑ а б Операция «Восстановление демократии» (20 студзеня 2017).
- ↑ http://okdakar.com/video-kanilai-est-tombe-avec-base-arriere-yahya-jammeh-les-troupes-sont-route-banjul/(недаступная спасылка)
- ↑ «Восстановление демократии»: Войска ЭКОВАС нанесли ракетные удары по Гамбии (20 студзеня 2017).
- ↑ "West African nations halt Gambia operation to allow mediation". 2017-01-19.
- ↑ Президент Гамбии, долго не желавший расставаться с властью, покинул страну
- ↑ "Новый президент Гамбии вернулся в страну после конфликта с бывшим главой государства". NEWSru.com. 2017-01-26. Праверана 2017-01-28.
- ↑ Carley Petesch (26 January 2017). "Throngs cheer new president's triumphant return to Gambia". Washington Post. Архівавана з арыгінала 30 студзеня 2017. Праверана 26 January 2017.